rubeen

 

Роднае. Сваё. Беларускае.

У валейбольным клубе «Камунальнік-Магілёў» адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Нашы спартсмены даказалі, што ўмеюць іграць не толькі ў валейбол, але і добра спраўляюцца з гульнямі інтэлектуальнымі. У рамках агульнанацыянальнага праекту “Кожная пятніца - роднае, сваё!” валейбольны клуб “Камунальнік-Магілёў” запрасіў гасцей: супрацоўнікаў агульнай чытальнай залы Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.

                

Супрацоўнікі бібліятэкі правялі для нашага калектыву інтэрактыўную камандную гульню "Знаўцы роднай мовы", падчас якой прысутныя не толькі  праверылі веданне беларускай мовы, але і весела адзначылі маючае адбыцца свята, накіраванае на абарону моўнай, культурнай разнастайнасці і прадухіленне знікнення моў: Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод 21 лютага праводзіцца ў Беларусі і ва ўсім свеце.

              

Падчас гульні нашы валейбалісты вызначалі словы па лексічным значэнні, тлумачылі значэнне слоў і фразеалагізмаў, адгадвалі загадкі, перакладалі словазлучэнні з рускай на беларускую мову. У выніку ўсе тры каманды паспяхова справіліся з моўнымі выпрабаваннямі, а перамогу атрымала каманда №1, якая стала першай не толькі па нумары, але і па ўзроўні ведаў.

Пераможцы атрымалі ўсеагульнае прызнанне і салодкія падарункі: беларускія цукеркі кандытарскай фабрыкі “Камунарка”.  

Адрес: 212030, г. Могилев, ул. Курако д. 28

Телефон/факс:
+375 222 74-81-15 (приемная)
+375 222 74-81-16 (спортивный отдел)

Телефон горячей линии: +375 222 74-81-15

E-mail: kommunalnik-mog@mail.ru

Обратная связь

 

Тренажерный и спортивный залы

Адрес: ул. Курако, 28.

+375 29 543-23-50, 246-74-70

Время работы:
Понедельник — пятница: 14:30-22:00
Суббота: 10:00-16:30

rubeen